Як захоўваюцца традыцыі? Будзь то культурныя, сямейныя ці рэлігійныя яны перадаюцца ад старэйшых пакаленняў да малодшых рознымі спосабамі: праз фальклор, мову, культуру, этыкет…
Падумайце аб прадмеце, які знаходзіцца ў вашай сям’і на працягу пакаленняў. У яго таксама ёсць свая гісторыя. Гэта можа быць фатаграфія, падсвечнік, гадзіннік, кніга, любы артэфакт. Калі вы не ведаеце яго гісторыю, то нехта з вашай сям’і можа ведаць. Вам трэба проста спытаць пра гэта.
Падумайце аб падзеях, сведкам якіх мог быць такі прадмет у сям’і, і аб тым, праз якія рукі ён прайшоў. Многім пашчасціла ўбачыць і дакрануцца да такіх прадметаў. Яны вытрымалі выпрабаванне часам і часта – гэта сімвалы традыцый у сям’і.
Пытанне:
Ці ёсць у вас якія-небудзь прадметы, якія перадаваліся ў вашай сям’і ад пакалення да пакалення?
Адказ:
Нацысты забілі каля мільёна яўрэяў на тэрыторыі сучаснай Беларусі і разам з імі і іх сямейныя традыцыі. Пасля вайны яўрэі, якія выжылі ў Халакосце, не маглі адкрыта падтрымліваць і працягваць рэлігійныя і культурныя традыцыі, на якіх яны раслі, паколькі ў атэістычным Савецкім Саюзе рэлігію забаранялі.
Пасля вайны сямейныя рэліквіі, як і традыцыі, страцілі сваё значэнне, гэтак жа, як і гісторыя яўрэйскай Беларусі. Многія сем’і і іх традыцыі знішчылі нямецкая акупацыя і савецкая эпоха. Гітлер планаваў знішчыць усіх яўрэяў. А тыя, хто выжыў у Халакосце, не мелі больш сваёй веры з-за савецкай забароны на веравызнанне. Гэта закранула практычна кожнага.
Калі няма каму расказаць аб прадмеце, рэліквіі або традыцыі, ці страціла гэта сэнс?
Лыжка
Такія прадметы, якія перадаюцца ад пакалення да пакалення, захоўваюць гісторыю.
Жывучы ў Польшчы, маленькі Артур Пазнанскі адчуў на сабе наступствы лютага антысемітызму. Ён быў адпраўлены ў канцлагер, але яму ўдалося пазбегнуць смерці. Жыццё яму выратавала лыжка. Цяпер яна ў Віктара Пазнанскі, сына Артура. Гэта сямейная рэліквія з гісторыяй. Перайдзіце па спасылцы, каб паглядзець відэа пра тое, чаму гэтая лыжка мае такую вялікую каштоўнасць.
Ці ведалі вы?
Ідыш быў афіцыйнай мовай БССР.
Ці можаце вы знайсці яго на гэтым гербе?
Націсніце на малюнак, каб павялічыць яго.
Герб Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР) (1927-1937)
Тут вы можаце знайсці храналогію гісторыі яўрэйскай Беларусі:
Славяне засяляюць тэрыторыю сучаснай Беларусі.
Вялікая колькасць яўрэяў-ашкеназаў перасяляецца ў Беларусь з Германіі, таму што жыццё нямецкіх яўрэяў з кожным днём станавілася ўсё горшым. Яны прыўнеслі сваю мову — ідыш.
З-за ганенняў яўрэі з Францыі і Англіі (Заходняя Еўропа) перасяляюцца ў Беларусь, тады вядомую як Вялікае княства Літоўскае.
Падчас іспанскай інквізіцыі яўрэяў-сефардаў выганяюць з Іспаніі і яны перасяляюцца на тэрыторыю, якая зараз з'яўляецца часткай сучаснай Беларусі.
ВКЛ ператвараецца ў адзін з ключавых цэнтраў яўрэйскага вывучэння Талмуда. Лідары мясцовых суполак працуюць над умацаваннем адзінства яўрэйскага народа і развіццём яго нацыянальнай самасвядомасці.
Казакі пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага пачынаюць ажыццяўляць масавыя пагромы і знішчэнне яўрэяў. Дзясяткі тысяч іх гінуць у пагромах
Беларусь уваходзіць у склад Расійскай Імперыі, дзе яўрэям дазволена жыць толькі ўнутры пэўнай зоны - «рысы аселасці».
У Расійскай імперыі адбываюцца шматлікія пагромы, прычынай якіх стаў адзіны фактар - іх нацыянальнасць. Многія з іх пачынаюць шукаць прытулак за мяжой, асабліва ў ЗША, Палестыне і паўднёвай Афрыцы.
У выніку рэвалюцыі Расійская імперыя распадаецца, а на яе месцы ўтвараецца Савецкі Саюз. Беларусь становіцца адной з савецкіх рэспублік, і частка яе яўрэйскага насельніцтва перасяляецца ў Польшчу і Літву, уцякаючы ад антысемітызму. Тым не менш, Мінск застаецца горадам з найбольшым працэнтам яўрэйскага насельніцтва ў Савецкім Саюзе.
Германія нападае на Савецкі Саюз, паклаўшы пачатак Вялікай Айчыннай вайне. З гэтым уварваннем нацысты праводзяць сваю праграму генацыду, першапачаткова распачатую з іх уварвання ў Польшчу ў 1939 годзе. Яўрэяў ізалююць у гета, дзе яны сутыкаюцца з жахлівымі ўмовамі жыцця: кантралюецца колькасць ежы і лекаў, іх прымушаюць працаваць у рабскіх умовах. Войскі вермахта суправаджаюць айнзацгрупы, спецыяльна навучаныя атрады, якія займаюцца арыштамі яўрэяў, савецкіх партызан і іх прыхільнікаў, а таксама масавымі пакараннямі. З 10 млн. насельніцтва Беларусі, 14% складалі яўрэі, з якіх было забіта ад 800 тыс. да 1 млн. Сярод іх і заходнееўрапейскія яўрэі, прывезеныя ў Беларусь для знішчэння.
Кіраўнікі ўрадавых ведамстваў Германіі сустрэліся на віле на возеры Ванзее недалёка ад Берліна, каб каардынаваць аперацыю, якая вядомая як «канчатковае рашэнне яўрэйскага пытання» або план генацыду — мэтанакіравана і старанна спланаванае знішчэнне яўрэяў у Еўропе. Гэты тэрмін быў абраны нацыстамі для таго, каб схаваць іх сапраўдныя намеры перад сусветнай супольнасцю. Яны прапанавалі перасяліць яўрэяў на ўсход. План меў на ўвазе іх высяленне з дамоў і дэпартацыю ў лагеры, дзе яўрэяў чакала смерць у газавых камерах. Адзін з такіх лагераў, Малы Трасцянец каля Мінска, стаў месцам, куды дастаўлялі яўрэяў нават з такіх аддаленых мясцін, як Вена.
Многія яўрэі ў пошуках прыстанішча накіроўваліся ў лясы Беларусі, дзе далучаліся да партызанскіх атрадаў. Гэтыя атрады, хоць і не былі часткай рэгулярнага савецкага войска, актыўна супраціўляліся нямецкай акупацыі.
У эпоху СССР, дзе панаваў атэізм і не было рэлігійнай свабоды, яўрэі вызначаліся па нараджэнні (нацыянальнасці бацькоў). Тым не менш яны ў першую чаргу разглядаліся як грамадзяне Савецкага Саюза. Манументы на месцах масавых пакаранняў смерцю вызначалі загінуўшых як савецкіх грамадзян, не ўдакладняючы іх яўрэйскае паходжанне. У той час гісторыя яўрэяў у Беларусі і іншых рэспубліках СССР не ўзгадвалася ў навучальных праграмах.
Пасля перамогі Ізраіля ў Шасцідзённай вайне ў СССР растуць антыізраільскія настроі. Гэта, у сваю чаргу, стымулюе цікавасць многіх маладых савецкіх яўрэяў да Ізраіля і іх культурнай спадчыны.
Многія савецкія яўрэі імкнуліся пераехаць у ЗША і Ізраіль, аднак улады СССР часта адмаўлялі ў выязных візах. Тыя, хто іх не атрымаў, сталі вядомыя, як «адмоўнікі». У сусветнай супольнасці вяліся актыўныя дзеянні, накіраваныя на падтрымку іх права на перасяленне.
Савецкі Саюз распадаецца, у выніку чаго фарміруецца незалежная Рэспубліка Беларусь. Яўрэі з Беларусі працягваюць пераязджаць на Захад і ў Ізраіль, што прыводзіць да змяншэння яўрэйскай дыяспары ў краіне.
Агульная колькасць насельніцтва Беларусі складае каля 9,4 мільёна чалавек. Паводле афіцыйнай статыстыкі, у краіне жыве 14 тысяч яўрэяў, хаця неафіцыйныя крыніцы сцвярджаюць, што іх колькасць даходзіць да 50 тысяч.
Джэк Каган
Джэку Кагану было дзесяць гадоў, калі немцы ўварваліся ў Польшчу ў 1939 годзе. Ён нарадзіўся ў Наваградку – у той час частка Польшчы. Яго і сям’ю адправілі ў працоўны лагер. З кожным днём яўрэяў там станавілася ўсё менш, іх зганялі і вялі на расстрэл. Некалькі адважных зняволеных вырашылі, што яны пракладуць сабе шлях вызвалення з лагера.
Джэк збег і трапіў у атрад яўрэйскіх партызан, дзе навучыўся змагацца і абараняцца. Толькі адзін з членаў сям’і Джэка перажыў вайну. Астатніх забілі.
Праз гады Джэк і яго стрыечны брат Доў апублікавалі кнігу пра свой досвед: «Перажыць Халакост з рускімі яўрэйскімі партызанамі». У кнізе ёсць фатаграфіі членаў сям’і, і ўзнікла пытанне: як гэтым фота ўдалося ўцалець, калі ўсю астатнюю сямейную маёмасць скралі альбо знішчылі?
Распытаўшы Джэка, мы даведаліся, што ён хаваў сямейныя фатаграфіі ў капелюшы, які яму ўдалося захаваць пры сабе ў канцлагеры, уцёках з тунэля і ў лесе ў партызанах. Так ён змог захаваць фізічную памяць пра сваю сям’ю. Ён перадаў фота наступным пакаленням, апублікаваўшы іх у сваёй кнізе. Джэк Каган памёр у 2016 годзе.
Дзякуй Майклу Кагану за дазвол выкарыстоўваць фатаграфіі яго бацькі.
Пытанне:
Якая ў вас самая старая сямейная фатаграфія?
Адказ:
